Станфард Мур | |
---|---|
англ.: Stanford Moore | |
Дата нараджэння | 4 верасня 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 1982[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія, рыбануклеазы[d][5] і храматаграфія[d][5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Karl Paul Link[d][5] |
Член у | |
Узнагароды |
Станфард Мур[6] (англ.: Stanford Moore; 4 верасня 1913, Чыкага — 23 жніўня 1982) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай АН ЗША і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.
У 1935 скончыў універсітэт Вандэрбілта. З 1939 у Ракфелераўскім інстытуце медыцынскіх даследаванняў (Нью-Ёрк), з 1952 прафесар гэтага інстытута, у 1950-51 чытаў курс лекцый у Брусельскім (Бельгія) універсітэце, у 1951 працаваў у Кембрыджскім (Вялікабрытанія) універсітэце.
Даследаваў будову шэрагу бялкоў, галоўным чынам фермента рыбануклеазы; распрацоўваў храматаграфічныя метады хімічнага аналізу; сумесна з У. Стайнам прапанаваў аўтаматычную апаратуру для храматаграфічнага падзелу і колькаснага вызначэння амінакіслот.
Нобелеўская прэмія па хіміі (1972) за асноватворны ўклад у хімію ферментаў (сумесна з К. Анфінсенам і У. Стайнам).