Станіслаў Кот | |
---|---|
польск.: Stanisław Kot | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1885[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1975[1] (90 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, дыпламат, палітык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Станіслаў Тынц[d][2] |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Кот (польск.: Stanisław Kot; 22 кастрычніка 1885, Руда, Падкарпацкае ваяводства, Польшча — 26 снежня 1975) — польскі гісторык культуры, палітычны дзеяч. Правадзейны член Польскай АН (1928).
Вучыўся ў Львоўскім універсітэце. У 1912—1914 гадах даследаваў архівы і бібліятэкі ў Заходняй Еўропе. У 1920—1923 гадах прафесар Кракаўскага ўніверсітэта, пазбаўлены кафедры з-за пратэсту супраць арышту кіраўнікоў «Цэнтралева» (гл. Саюз абароны правоў і свабоды народа). Член партыі «Стронніцтво людовэ», з 1933 года ўваходзіў у склад яе кіраўніцтва. У 1939 годзе выехаў у Францыю, адзін з блізкіх супрацоўнікаў ген. У. Сікорскага. У верасні 1941 — ліпені 1942 гадоў пасол Польшчы ў СССР (удзельнічаў у перагаворах У. Сікорскага з І. Сталіным), у 1942—1943 гадах дзяржаўны міністр урада Польшчы на Блізкім Усходзе, у 1943 годзе міністр інфармацыі, у 1945—1949 гадах пасол у Італіі. Застаўся ў эміграцыі, жыў пераважна ў Парыжы. 3 1955 года старшыня партыі «Польске стронніцтво людовэ» (Польская народная партыя) у замежжы.
Даследаваў гісторыю палітычнай і грамадскай думкі Рэчы Паспалітай, яе культурныя сувязі з краінамі Еўропы. Заснавальнік выдання «Рэфармацыя ў Польшчы» (т. 1—8, 1921—1939). Аўтар мемуараў.