Станіслаў Матэвуш Жавускі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Stanisław Mateusz Rzewuski | |||||||
![]() | |||||||
![]() Герб «Крыўда» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Адам Мікалай Сяняўскі | ||||||
Пераемнік | Юзаф Патоцкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Патоцкі | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1662[1][2][…] |
||||||
Смерць |
4 лістапада 1728[2][3] |
||||||
Род | Жавускія | ||||||
Бацька | Міхал Фларыян Жавускі[d] | ||||||
Маці | Ганна з Дзежакаў[d][4] | ||||||
Жонка |
1) Дарота Цетнер 2) Людвіка Куніцкая |
||||||
Дзеці | Вацлаў Пётр, Севярын Юзаф, Марыяна, Сабіна, Ганна | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Станіслаў Матэвуш Жавускі (польск.: Stanisław Mateusz Rzewuski, 1662 — 4 лістапада 1728, Львоў) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Палкоўнік каралеўскі (1690), крайчы вялікі каронны (1702), рэферэндар вялікі каронны (1703), гетман польны каронны (1706—1726) і гетман вялікі каронны (1726—1728), ваявода падляшскі (1710—1726) і белзскі (1726—1728). Староста хэлмскі, драгавыскі, клодаўскі, навасельскі і любомльскі.
Паходзіў з роду Жавускіх. Нарадзіўся ў 1662 годзе, сын падваяводы львоўскага і надворнага падскарбія кароннага Міхала Фларыяна Жавускага (памёр у 1687) і Ганны Дзержкаўны.
З 1690 года палкоўнік каралеўскі. У 1686 і 1691 гадах ўдзельнічаў у двух паходах польскай арміі на Малдаўскае княства. У 1693 у чале польскага пасольства ездзіў у Крымскае ханства. У тым жа годзе адправіўся з пасольствам Турцыю. У 1698 годзе ўдзельнічаў у ваеннай кампаніі супраць крымскіх татараў. У 1702 годзе быў прызначаны крайчым вялікім каронным.
У 1703 годзе кароль Аўгуст Моцны прызначыў Станіслава Матэвуша рэферэндарам вялікім каронным. У 1703 годзе, як регіментар каронных войскаў, удзельнічаў у падаўленні казацкага паўстання пад кіраўніцтвам Сямёна Палія на Правабярэжнай Украіне. У 1705 годзе прыняў удзел у бітве пад Варшавай. У наступным 1706 годзе Станіслаў Матэвуш Жавускі быў прызначаны гетманам польным каронным і камандаваў часткай польскіх войскаў у бітве пад Калішам. Пасля абмежавання гетманскіх паўнамоцтваў на сойме 1717 года перайшоў у апазіцыю да Аўгуста Моцнага.
У 1720 годзе Станіслаў Матэвуш Жавускі купляе Падгорацкі замак разам з навакольнымі вёскамі ў Канстанціна, сына польскага караля Яна Сабескага.
У 1726 годзе пасля смерці Адама Мікалая Сяняўскага Станіслаў Матэвуш Жавускі быў прызначаны гетманам вялікім каронным і ваяводай белзскім. Узнагароджаны ордэнам Белага Арла[5].
Памёр у Львове 4 лістапада 1728 года.
Станіслаў Матэвуш Жавускі быў двойчы жанаты. У 1690 годзе пабраўся першым шлюбам з Даротай Цэтнер, а ў 1694 годзе другі раз ажаніўся з Людвікай Куніцкай. Дзеці: