Станіслаў Нарутовіч | |
---|---|
літ.: Stanislovas Narutavicius польск.: Stanisław Narutowicz | |
Род дзейнасці | палітык, адвакат, журналіст |
Дата нараджэння | 2 верасня 1862[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1932 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Joanna Narutowicz[d] |
Дзеці | Kazimierz Narutowicz[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Нарутовіч (літ.: Stanislovas Narutavičius; 2 верасня 1862, Цяльшэй — 16 лютага 1927, Каўнас) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, юрыст, палітык, буйны землеўласнік, сябар Літоўскай Тарыбы, падпісант Акта аб незалежнасці Літвы, брат прэзідэнта Польшчы Габрыэля Нарутовіча.
Паходзіў са шляхецкага роду, які здаўна жыў у Жамойці. Яго бацька Ян Нарутовіч быў удзельнікам паўстання 1863 года. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Лібаве вывучаў права ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце, дзе далучыўся да згуртавання польскіх студэнтаў. Займаўся таксама журналістыкай, выдаючы ў 1890 годзе газету «Агульны штотыднёвік» (польск.: «Tygodnik Powszechny»). Пасля вяртання ў Жамойць вёў культурна-асветніцкую дзейнасць сярод літоўскіх сялян. З верасня 1917 года — сябар Літоўскай Тарыбы, падпісант Акта аб незалежнасці Літвы (16 лютага 1918 года). Пакінуў Тарыбу на знак пратэсту супраць уступак Германіі.
У міжваенны перыяд быў прыхільнікам мірнага вырашэння польска-літоўскага канфлікту. З аднаго боку, быў прыхільнікам незалежнасці Літвы, а з другога — лічыўся прадстаўніком лаяльнай да Літвы часткі польскага грамадства. Да канца жыцця ён не адрокся ні ад польскай культуры, ні ад польскай мовы. Аднак яго пралітоўская арыентацыя была выкарыстана польскімі правымі палітычнымі сіламі супраць яго роднага брата Габрыэля Нарутовіча і паўплывала на настроі польскага грамадства, што ў выніку стала адным з фактараў атмасферы перад замахам на першага прэзідэнта Польшчы.
Скончыў жыццё самагубствам у Каўнасе 31 снежня 1932 года, расчараваны сварлівасцю і раз’яднанасцю палякаў, палітыкай літоўскага ўрада ў адносінах да палякаў у Літве. Літоўскія гісторыкі называюць стан здароўя і асабістае жыццё больш важнымі прычынамі яго самагубства, чым невыкананне сваіх палітычных намераў. Яго сын Казімерас Нарутавічус (1904—1987) спрабаваў працягваць справу бацькі да пачатку Другой сусветнай вайны.