Станіслаў Ціліх | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Stanislaw Tillich в.-луж.: Stanisław Tilich | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Georg Milbradt[d] | ||||||
Пераемнік | Міхаэль Крэчмер[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 красавіка 1959[1][2][…] (65 гадоў) |
||||||
Жонка | Veronika Tillich[d][1] | ||||||
Веравызнанне | Лацінская Царква[1] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Ціліх (ням.: Stanislaw Tillich, в.-луж.: Stanisław Tilich; нар. 10 красавіка 1959, вёска Нова-Веска, камуна Рэкельвіц, Верхняя Лужыца, зямля Саксонія, Германія) — нямецкі палітык. Сябра ХДС. З 28 мая 2008 года па 17 снежня 2017 года займаў пасаду прэм’ер-міністра Свабоднай дзяржавы Саксонія. З 1 лістапада 2015 года па 1 лістапада 2016 года быў старшынёй бундэсрата. Лужыцкі серб паводле паходжання, пражывае ў Паншвіцы-Кукаў.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Сербскай гімназіі ў Баўтцэне. У 1977 годзе Ціліх паступіў у Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт на факультэт будаўніцтва і прывадной тэхнікі. У 1984 годзе скончыў універсітэт, стаўшы дыпламаваным спецыялістам. З 1987 па 1989 год Ціліх быў супрацоўнікам раённай адміністрацыі горада Каменца, затым стаў прадпрымальнікам.
У 1987 годзе Станіслаў Ціліх далучыўся да партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ГДР), а пасля ўз’яднання краіны ў 1990 годзе стаў членам Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі. У 1990 годзе Ціліх стаў членам Народнай палаты ГДР і быў дэлегаваны ў якасці назіральніка ў Еўрапейскі парламент у 1991—1994 гадах. У 1994 годзе далучыўся да Еўрапейскай народнай партыі і быў абраны дэпутатам Еўрапейскага парламента, дзе працаваў у 1994—1999 гадах.
У 1999 годзе Ціліх перайшоў на працу ва ўрад Свабоднай дзяржавы Саксонія. З 1999 па 2002 год займаў пасаду дзяржаўнага міністра па федэральных і еўрапейскіх справах, затым стаў дзяржаўным міністрам і кіраўніком канцылярыі. У 2004 годзе стаў дзяржаўным міністрам навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі. У 2007 годзе стаў дзяржаўным міністрам фінансаў.
14 красавіка 2008 года Георг Мільбрадт прапанаваў кандыдатуру Ціліха ў якасці пераемніка на пасадзе прэм’ер-міністра Саксоніі. 28 мая 2008 года ландтаг Саксоніі выбраў Ціліха прэм’ер-міністрам. Такім чынам ён стаў першым лужычанінам — кіраўніком урада за больш чым тысячу гадоў лужыцка-нямецкага суіснавання ў Саксоніі.
У 2018 годзе Ціліх быў прызначаны намеснікам старшыні так званай урадавай камісіі Германіі па вугалю, якая павінна была да канца года распрацаваць генеральны план па паэтапнай адмове ад вугалю і стварэнню новай эканамічнай перспектывы для вуглездабывальнага рэгіёна краіны[3].
Акрамя роднай верхнялужыцкай мовы, Ціліх свабодна гаворыць на нямецкай, чэшскай і польскай мовах. Яго жонка мае польскія і лужыцкія карані.