Станіслаў са Шчэпанава | |
---|---|
польск.: Stanisław ze Szczepanowa | |
Род дзейнасці | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп |
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1030[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1079 (48 гадоў) ці 8 мая 1079[2] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[3] і каталіцтва[4][5] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў з Шчэпанава (польск.: Stanisław ze Szczepanowa, 26 ліпеня 1030, Шчэпанаў — 11 красавіка 1079, Кракаў) — кракаўскі біскуп, быў забіты польскім каралём Баляславам II Смелым і прылічаны каталіцкай царквой да святых мучанікаў.
Станіслаў быў сынам польскага двараніна, доўгачаканым першынцам, якога бацька, паводле абяцання, з дзяцінства рыхтаваў на служэнне Богу. Станіслаў стаў святаром і канонікам у саборы Кракава, праславіўся як прапаведнік і ў 1072 годзе быў абраны мясцовым біскупам. Сталіца Польшчы тады знаходзілася ў Гнезна, і, калі польскі кароль Баляслаў II зняславіў сябе згвалтаваннем адной дваранкі, архібіскуп Гнезна павінен быў бы асудзіць караля. Але ўсе прамаўчалі, акрамя Станіслава. Калі аднойчы кароль прыйшоў у сабор, дзе служыў біскуп, малітвы былі адразу спыненыя. Разгневаны кароль спярша паслаў слуг забіць Станіслава, калі ж тыя адмовіліся, засек яго сам. Рымскі Папа Рыгор VII наклаў на Польшчу інтэрдыкт.