Ста́пель[1] — адкрытая, нахіленая да вады пляцоўка для будаўніцтва або рамонту суднаў і спуску іх на ваду з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. З’яўляецца часткай верфі.
Стапель мае фундамент з высокімі апорамі (кільблокамі), на якіх змяшчаецца судна, і грузападымальнае і іншае абсталяванне. У залежнасці напрамку размяшчэння адносна берагавой лініі бываюць падоўжныя і папярочныя.