| ||
Стараанглійскае Шасцікніжжа. 1000[1] | ||
Брытанская бібліятэка | ||
(інв. Cotton MS Claudius B IV) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стараанглійскае Шасцікніжжа з’яўляецца сумесным праектам канца Англасаксонскага перыяду , які ўтрымлівае пераклад усіх кніг Шасцікніжжа на стараанглійскую, як мяркуецца, пад рэдакцыяй Эльфрыка Граматыка[2]. Гэта першы агульнаўжывальны пераклад першых шасці кніг Старога Запавету, г. зн. пяці кніг Торы (Кнігі Быццё, Выхад, Левіт, Лічбаў і Другі закон) і Кніга Ісуса Навіна.
Пераклад захаваўся ў сямі манускрыптах, большасць з якіх з’яўляюцца фрагментарнымі. Самы вядомы з іх — багата ілюмінаваны рукапіс захоўваецца ў Лондане: Брытанская бібліятэка, Cotton MS Claudius B.iv. Яшчэ адна копія тэксту, без раскошных ілюстрацый, але з перакладам з Кнігі Суддзяў (такім чынам, таксама званая Стараанглійскае Шасцікніжжа), знаходзіцца ў Оксфардскай Бадліянскай бібліятэцы, Laud Misc. 509.
Claudius B.iv. верагодна, быў складзены ў другой чвэрці XI стагоддзя ў Абацтве Святога Аўгусціна, Кентэрберы. Ён уключае ў сябе пераклад і прадмову Эльфрыка Граматыка , у той час як астатнія часткі перакладу былі зробленыя ананімнымі аўтарамі. Пітэр Клемоўз кажа аб тым, што Бёртферт з Рэмсі адказваў за складанне, а таксама часткова за пераклад.
Адзін або, што больш верагодна, некалькі мастакоў суправадзілі апавяданне 394 каляровымі ілюстрацыямі, якія змяшчаюць каля 550 сцэн, многія з якіх з’яўляюцца незавершанымі, на розных стадыях скончанасці. У іх сцэны Старога Запавету паказаны ў абставінах, сучасных аўтарам ілюстрацый, без аніякіх змен, і таму даюць каштоўныя звесткі пра многія аспекты англасаксонскага свету. Шырокія ілюстрацыі паказваюць, што яны былі ў асноўным распрацаваныя для выкарыстання ў скрутках[3].
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN=
і |isbn=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |editor1-first=
і |editor-first=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |editor1-last=
і |editor-last=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |first1=
і |first=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |last1=
і |last=
specified (даведка)