Старшыня Еўрапейскага савета | |
---|---|
англ.: President of the European Council балг.: Председател на Европейския съвет венг.: Európai Tanács elnöke грэч. Πρόεδρος του Ευρωπαϊκού Συμβουλίου дацк.: Formanden for Det Europæiske Råd ісп.: Presidente del Consejo Europeo італ.: Presidente del Consiglio europeo лат.: Eiropadomes priekšsēdētājs мальт.: President tal-Kunsill Ewropew ням.: Präsident des Europäischen Rates нідэрл.: Voorzitter van de Europese Raad польск.: Przewodniczący Rady Europejskiej парт.: Presidente do Conselho Europeu рум.: Preşedintele Consiliului European славацк.: Predseda Európskej rady славенск.: predsednik Evropskega sveta фінск.: Eurooppa-neuvoston puheenjohtaja фр.: Président du Conseil européen чэшск.: Předseda Evropské rady шведск.: Ordförande för Europeiska rådet эст.: Euroopa Ülemkogu eesistuja літ.: Europos Vadovų Tarybos Pirmininkas ірл.: Uachtarán na Comhairle Eorpaí | |
| |
Пасаду займае Шарль Мішэль з 1 снежня 2019 года | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Брусельскі сталічны рэгіён |
Прызначаецца | кваліфікаванай большасцю Еўрапейскага савета |
Тэрмін паўнамоцтваў | 2,5 года з магчымасцю перавыбрання |
Пасада з’явілася | 1 снежня 2009 года |
Першы на пасадзе | Херман ван Рампёй |
Сайт | european-council.europa.eu/the-president |
Старшыня Еўрапейскага савета або Прэзідэнт Еўрапейскай рады[1] — адзін з вышэйшых чыноўнікаў Еўрапейскага саюза, галоўны прадстаўнік ЕС на міжнароднай арэне. Бягучы старшыня — Шарль Мішэль.
З 1975 па 2009 год пазіцыя кіраўніка Еўрапейскага савета была неафіцыйнай, яе аўтаматычна займаў на паўгода кіраўнік дзяржавы або ўрада краіны, якая была галоўнай ў савеце. Згодна з Лісабонскай дамовай Еўрапейскі савет абірае свайго старшыню кваліфікаванай большасцю тэрмінам на два з паловай гады з магчымасцю паўторнага перавыбрання яшчэ на адзін тэрмін. У выпадку неабходнасці Еўрапейскі савет можа вызваліць ад дадзенай пасады старшыню, для гэтага таксама патрабуецца кваліфікаваная большасць[2].
19 лістапада 2009 года на Еўрапейскім савеце першым яго старшынёй быў абраны бельгіец Херман ван Рампёй. Ван Рампей ўступіў у пасаду 1 снежня 2009 года, калі ў сілу ўступіў Лісабонскі дагавор. Яго першы тэрмін скончыўся 31 мая 2012 года[3]. 1 сакавіка 2012 года Херман Ван Рампей быў аднагалосна пераабраны на другі тэрмін з 1 чэрвеня 2012 года па 30 лістапада 2014-га.
Згодна з артыкулам 15.6[2] бягучай версіі Дамовы аб Еўрапейскім саюзе ў абавязкі старшыні Еўрапейскага савета ўваходзіць: