Стары горад у Эдынбургу* | |
---|---|
Edinburgh Old Town** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() |
Тып | культурны |
Крытэрыі | ii, iv |
Спасылка | 728 |
Рэгіён*** | Еўропа |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1995 (19 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Стары горад у Эдынбургу (англ.: Old Town) — гістарычны цэнтр шатландскай сталіцы, унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з Новым горадам у стылі класіцызм і часткай Вест-Энда з геаргіянскай забудовай. Стары горад захаваў мноства сярэднявечных будынкаў і пабудоў перыяду Рэфармацыі.
Стары горад размешчаны паміж Эдынбургскім замкам і былым Холірудскім абацтвам (цяпер на яго месцы стаіць Халірудскі палац). Галоўнай артэрыяй Старога горада з'яўляецца Каралеўская Міля, якая складаецца з чарады сярэднявечных вуліц. Да яе з абодвух бакоў сыходзяцца вулачкі і тупікі, так што Каралеўская Міля нагадвае па форме рыбін хрыбет. Каралеўская Міля з'яўляецца адной з самых галоўных славутасцяў Эдынбурга, тут размешчана вялікая колькасць невялікіх крамак, якія прадаюць традыцыйныя для Шатландыі віскі, кілты і іншыя сувеніры.
Да іншых славутасцей гістарычнага цэнтра можна аднесці Эдынбургскі ўніверсітэт, Каралеўскі музей Шатландыі, Шатландскі цэнтр спадчыны віскі, некалькі цэркваў і мноства гістарычных пабудоў. Таксама ў межах Старога горада знаходзіцца Грасмаркет, які славіцца шматлікімі пабамі.
Большасць будынкаў Старога горада захавалася з часоў пабудовы і з'яўляецца тыповым узорам сярэднявечнай архітэктуры. Будынкі выкананы з каменю, для іх тыповыя шматлікія высокія вокны. Многія будынкі пакрыты сажай, якая засталася с часоў Сярэднявечча, калі дамы абагравалі вугалем і дровамі, таму ў Старым горадзе пераважае шэры колер. Навейшыя пабудовы адрознівае паверхавасць — у познім Сярэднявеччы насельніцтва горада істотна вырасла, для размяшчэння гараджан будавалі больш высокія дамы. Напачатку XVIII стагоддзя ў Старым горадзе пражывала каля 80 000 чалавек, у нашы дні — каля 20 000.