Стафілін пахучы (Ocypus olens) — насякомае атраду цвердакрылыя (Coleoptera), сямейства стафілініды (Staphylinidae).
Вялікі жук. Цела даўжынёй 20-32 мм, падоўжнае, чорнае, матавае, з вельмі густой пункціроўкай. Надкрылы ўкарочаны і прыкрываюць толькі першыя два тэргіты брушка, роўныя з пярэдняспінкай; крылы развітыя. Галава вялікая, вусікі і ногі чорныя.
Еўропа (акрамя поўначы). У Беларусі, як мяркуюць, наваколле Старых Дарог (пасёлак Новы). Жыве ў лісцевых лясах і ўзлесках.
Зноскі
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5