Стоні-Брукскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Stony Brook University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Stony Brook University |
Заснаваны | 1957 |
Студэнты | 26 782[1] і 26 928[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Стоні-Брук, штат Нью-Ёрк, ЗША |
Сайт | stonybrook.edu |
![]() |
Стоні-Брукскі ўніверсітэт (англ.: Stony Brook University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў мясцовасці Стоні-Брук, штат Нью-Ёрк, ЗША.
Уваходзіць у сістэму Нью-Ёркскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Яго кампус складаецца з 213 будынкаў на больш чым 588 гектарах зямлі ў акрузе Сафалк, што робіць яго самым вялікім па плошчы дзяржаўным універсітэтам у штаце Нью-Ёрк. Універсітэт — буйнейшы працадаўца на востраве Лонг-Айленд.