Нарадзілася |
11 жніўня 1994[1] (30 гадоў) |
---|---|
Грамадзянства | |
Рост | 166 см |
Вага | 59 кг |
Прафесійная кар’ера | 2009 — ц.ч. |
Вядучая рука | левая |
Удар злева | двухручны |
Трэнер(ы) | Ніколь Прат |
Прызавыя грошы | 3 257 473 $[2] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 230–183[1] |
Тытулы | 3 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 119 (18 кастрычніка 2021 года) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1-ы раўнд (2014, 2015, 2016, 2022, 2023) |
Францыя | 2-і раўнд (2023) |
ЗША | 1-ы раўнд (2021, 2023) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 268–156[1] |
Тытулы | 7 WTA, 1 WTA 125, 13 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 2 (25 верасня 2023 года) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/4 фіналу (2022, 2023) |
Францыя | 3-і раўнд (2023) |
Уімблдан | фінал (2023) |
ЗША | 1/2 фіналу (2022) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 25 верасня 2023 года |
Сторм Хантэр (англ.: Storm Hunter, у дзявоцтве Сандэрс, англ.: Sanders; нар. 11 жніўня 1994 года, Ракгемптан) — аўстралійская тэнісістка, якая спецыялізуецца на гульні ў парах. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў змяшаным парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША 2022), фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў жаночым парным разрадзе (Уімблданскі турнір 2023), пераможца сямі турніраў WTA ў парным разрадзе, фіналістка Кубка Білі Джын Кінг (2022) у складзе зборнай Аўстраліі.
Нарадзілася ў 1994 годзе ў сям’і вайскоўцаў: і бацька, Майкл, і маці Джэнін, служылі ў ВМС Аўстраліі. Брат Сторм, Бейдэн, таксама паступіў на ваенную службу (у сухапутныя войскі)[3]. Доўгі час была ў рамантычных адносінах з Лахлінам Хантэрам; вяселле адбылося ў лістападзе 2022 года[4]. У далейшым выступала пад прозвішчам мужа[5].
Тэнісам зацікавілася ў 6 гадоў, пабачыўшы гэтую гульню па тэлевізары, і папрасілася вучыцца[3]. Узорам для пераймання для юнай спартсменкі стала былая 8-я ракетка свету Алісія Молік[6].