Стортынг[1] (нарв.: Stortinget, літар. «Вялікі сход») — парламент Нарвегіі.
Месцазнаходжаннем Стортынга з'яўляецца сталіца Нарвегіі — Осла. Колькасць дэпутатаў, якія выбіраюцца ў нарвежскі парламент, складае 169 чалавек, 150 з якіх абіраюцца па партыйных спісах ад правінцый (фюльке), а пакінутыя 19 атрымліваюць так званыя «ўраўняльныя» мандаты.
Фармальна Стортынг складаецца з 2 палат — Одэльстынг і Лагтынг. Аднак у 2007 годзе было прынята рашэнне, што пасля наступных выбараў, у 2009 годзе, Стортынг будзе аднапалатным. Узначальвае Стортынг Прэзідэнт Стортынга. У цяперашні час гэта Торб'ёрн Ягланд. Акрамя яго, у прэзідыум парламента ўваходзяць Віцэ-прэзідэнт Стортынга, Прэзідэнт і Віцэ-прэзідэнт Одэльстынга, і Прэзідэнт і Віцэ-прэзідэнт Лагтынга. Месцы ў прэзідыуме размяркоўваюцца прапарцыйна, згодна з прадстаўленым у Стортынгу партыям. Засядаюць дэпутаты ў пленарным зале не фракцыйна, а групамі ад правінцый.
Асноўнымі задачамі Стортынга з'яўляюцца: