Странцыяніт | |
---|---|
![]() | |
Формула | SrCO3 |
Сінгонія | Рамбічная (планаксіяльная) |
Колер | Бясколерны, зелянявы, шэры, жаўтлявы |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Шкляны |
Празрыстасць | Празрысты, які прасвечвае |
Цвёрдасць | 3,5 |
Спайнасць | Добрая па {110} |
Шчыльнасць | 3,78 г/см³ |
Странцыяні́т[1] — мінерал класа карбанатаў, карбанат стронцыю SrCO3. Утрымлівае да 70,2 % аксіду стронцыю, прымешкі аксідаў кальцыю, барыю, свінцу[1]. Мінерал, а пасля і стронцый, атрымаў сваю назву ў гонар вёскі Странтыян (Лахабер, Шатландыя), дзе і быў упершыню выяўлены ў свінцовых рудніках ў 1790 (1787[2]) годзе.
Бясколерныя снежна-белыя (радзей з зеленаватым, жаўтаватым, шараватым адценнем)[1] празрыстыя ігольчастыя крышталі, прамяністыя агрэгаты. Цвёрдасць 3,5—4[2]. Шчыльнасць 3600—3800 кг/м³.
![]() |
Странцыяніт на Вікісховішчы |
---|