| ||
Мікеланджэла | ||
Страшны суд. 1537—1541 | ||
Il Giudizio universale | ||
Матэрыял | фарба для фрэскі[d] | |
---|---|---|
Тэхніка | фрэска | |
Памеры | 1370 × 1200 см | |
Сіксцінская капэла, Музеі Ватыкана, Ватыкан | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Страшны суд (італ.: Giudizio universale, літар. «Апошні суд» ці «Апошні прысуд») — фрэска Мікеланджэла на алтарнай сцяне Сіксцінскай капэлы ў Ватыкане. Мастак працаваў над фрэскай чатыры гады — з 1537 па 1541. Мікеланджэла вярнуўся ў Сіксцінскую капэлу праз тры дзесяцігоддзі пасля таго, як завяршыў роспіс яе столі. Маштабная фрэска займае ўсю сцяну ззаду алтара Сіксцінскай капэлы. Тэмай яе стала другое прышэсце Хрыста і Апакаліпсіс.
«Страшны суд» лічыцца творам, якія завяршыў у мастацтве эпоху Адраджэння, якой сам Мікеланджэла аддаў даніну ў роспісу столі і скляпенняў Сіксцінскай капэлы, і адкрылў новы перыяд расчаравання ў філасофіі антрапацэнтрычнага гуманізму[1].