Строімір | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Стројимир | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Муцімір (860 — 890), Гойнік (860 — 890) |
||||||
Папярэднік | Уластымір | ||||||
Пераемнік | Муцімір і Гойнік | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 848 | ||||||
Смерць | 890 | ||||||
Род | Уласціміравічы | ||||||
Бацька | Уластымір | ||||||
Дзеці | Кланімір | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Строімір (сербск.: Стројимир, 848—890) — жупан Сербіі, другі сын сербскага князя Уластыміра. Разам са сваімі братамі, вялікім жупанам Муцімірам і суправіцелем Гойнікам, адбіў напады булгар пад правадырствам хана Барыса. Падчас кіравання Строіміра і яго братоў была завершана хрысціянізацыя сербскіх плямёнаў. Кіраванню траіх братоў рушыла ўслед кіраванне сыноў Муціміра, на чале з Перваславам.
Па ініцыятыве Строіміра ў Сербіі з'явіліся ўласныя дзяржаўныя сімвалы, якія з'яўляюцца сёння найстаражытнейшым доказам заснавання сербскай дзяржавы ў IX стагоддзі. Яго залатая пячатка з грэчаскім надпісам «няхай бароніць Бог Сербію» былі набыты сербскім урадам на аўкцыёне ў Мюнхене 11 ліпеня 2006 за 20 тысяч еўра.