Стрыечны шлюб — адна з абавязковых або пераважных формаў шлюбу, тыповая для радавога грамадства.
Адрозніваюць два галоўныя віды стрыечнага шлюбу:
З’яўляўся пераважнай формай шлюбу пры радавым ладзе, бо забяспечваў узаемны шлюбны саюз двух экзагамных родаў . З раскладаннем радавога ладу захаваўся як перажытак. У Новы час быў характэрны для вышэйшых слаёў грамадства . Орта-стрыечны шлюб, г.зн. шлюб з дачкой брата бацькі (асабліва ў арабаў, малагасійцаў, часткі народаў банту, некаторых народаў Дагестана і Сярэдняй Азіі) або, што сустракалася радзей, з дачкой сястры маці (у туарэгаў), часта рабіўся пераважным, бо дазваляў захаваць маёмасць у межах вялікай сям’і ці іншых блізкароднасных груп.
Стрыечны шлюб на Вікісховішчы |