Стрыптыз (ад англ.: strip - распранацца і teasе - дражніць[1]) — эратычны танец, мастацтва выразы сексуальнасці ў танцы.
Стрыптыз звычайна дэманструюць у начных клубах. Класічным элементам стрыптызу з'яўляецца пілоны (шост), вакол якога танцуе і распранаецца стрыптызёрша.
Першы ў свеце стрыптыз быў паказаны 9 лютага 1893 года на сцэне Мулен Руж падчас вечарыны, наладжанай парыжскімі студэнтамі. Падчас імправізаванага конкурсу прыгажосці мадэль пад сцэнічным псеўданімам Мона скінула з сябе ўсю вопратку, за што яе арыштавалі і аштрафавалі на 100 франкаў.