Стрэймай | |
---|---|
фар.: Streymoy | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 373 км² |
Насельніцтва | 22 400 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 60,05 чал./км² |
Размяшчэнне | |
62°08′ пн. ш. 7°01′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стрэймай (фар.: Streymoy) — самы вялікі і самы густанаселены востраў Фарэраў. Тут размяшчаецца сталіца — Торсхаўн і трэці па велічыні горад аўтаноміі Хойвік.
Востраў мае даўгаватую форму і цягнецца на 47 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Яго шырыня — 10 км. На паўднёва-заходнім ускрайку вострава знаходзяцца 2 фіёрды. Стрэймай характарызуецца пагорыстай мясцовасцю (асабліва яго паўночна-заходняя частка), найвышэйшы пункт — гара Капсені (789 м).
Як і на астатніх Фарэрскіх астравах, на Стрэймаі знаходзіцца мноства кароткіх ручаёў і маленькіх азёр.
На востраве пражывае 21 тыс. чалавек (каля 40 % насельніцтва Фарэр), большасць якіх жыве ў сталіцы (18 тыс. чалавек).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |