Сту́жачніцы, стужкі ордэнскія (Catocalinae) — падсямейства лускакрылых сямейства Соўкі (Noctuidae).
Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Жывуць пераважна ў шыракалістых і поймавых лясах. Большасць відаў актыўныя на змярканні і ўначы, некаторыя — шкоднікі лясных і культурных раслін. На тэрыторыі Беларусі 16 відаў, сярод іх — малая дубовая стужачніца (Catocala promissa).
Размах крылаў да 12 см. Афарбоўка пярэдніх — пад малюнак кары, заднія — яркія, з пярэвязямі (адсюль другая назва). Вусікі шчацінікападобныя. Лічынкі (вусені) маюць 3—5 пар брушных ножак, кормяцца лісцем дрэў і кустоў, пераважна букавых, вярбовых, ружавых.
Зноскі