Стывен Дуглас | |
---|---|
англ.: Stephen A. Douglas | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Stephen Arnold Douglas |
Род дзейнасці | палітык, суддзя, адвакат |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1813[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1861[1][2] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Stephen Arnold Douglas[d][4] |
Маці | Sarah Granger[d][4] |
Жонка | Martha Martin Douglas[d] і Adèle Cutts Douglas[d] |
Дзеці | Robert M. Douglas[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стывен Арнольд Дуглас (англ.: Stephen Arnold Douglas; 23 красавіка 1813 — 3 чэрвеня 1861) — член дэмакратычнай партыі ЗША. Быў супернікам Аўраама Лінкальна на выбарах у Сенат ЗША 1858 года, падчас якіх атрымаў перамогу над рэспубліканцам, і выбарах прэзідэнта ЗША 1860 года, якія выйграў Лінкальн.
Яго пазіцыя па пытанні рабаўладання была дваістай: з аднаго боку, ён катэгарычна супрацьстаяў паўднёвым рабаўладальнікам і пасля нападу на форт Самтэр быў прыхільнікам жорсткіх мер супраць іх; з іншага боку, быўшы двойчы жанаты з прадстаўніцамі рабаўладальніцкай арыстакратыі, ён дамогся Кампрамісу 1850 года з рабаўладальнікамі, паводле якога на старых землях захоўваўся статус-кво (частка штатаў — не рабаўладальніцкія, частка — рабаўладальніцкія), аднак на новых землях рабаўладальніцтва. У грамадзянскай вайне актыўна падтрымаў бок федэральнага ўрада, але памёр да заканчэння канфлікту.