S/2012 (134340) 1 | |
---|---|
спадарожнік Плутона | |
![]() | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | Марк Шоўалтэр |
Дата адкрыцця | 26 чэрвеня 2012 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 42 000 км |
Эксцэнтрысітэт | ≈ 0 |
Перыяд абарачэння | 19 сут |
Нахіл арбіты | ≈ 0° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 10—25 км |
Сярэдні радыус | 5—12,5 км |
Маса | 7 500 000 000 000 000 кг |
Стыкс (Styx; раней: S/2012 (134340) 1, па старой сістэме: S/2012 P 1, неафіцыйна: P5) — пяты, самы маленькі, натуральны спадарожнік Плутона. Ён быў адкрыты Маркам Шоўалтэрам на 9 здымках, зробленых тэлескопам імя Хабла 26, 27 і 29 чэрвеня і 7 і 9 ліпеня 2012 года.
Дыяметр P5 складае ад 10 да 25 км. Гэтыя лічбы выводзяцца зыходзячы з ацэнкі альбеда спадарожніка ад 0,35 і 0,04[1].
S/2012 (134340) 1 абарачаецца вакол Плутона паміж арбітамі Харона і Нікты. Вялікая паўвось яго арбіты складае 42±2 тыс. км. Перыяд абарачэння вакол Плутона складае каля 19 сутак, гэта значыць ён знаходзіцца ў рэзанансе 1:3 з Харонам.
Пасля адкрыцця спадарожніку было дана часавае абазначэнне S/2012 (134340) 1 у адпаведнасці з наменклатурай астранамічных аб’ектаў.
У галасаванні, якое было праведзена на спецыяльна створаным сайце Маркам Шоўалтэрам, які ўзначальваў групу вучоных, што адкрылі новы спадарожнік, перамаглі варыянты «Вулкан» і «Кербер»[2]. Аднак 2 ліпеня 2013 года аб’екту было афіцыйна прысвоена імя Стыкс, паколькі Вулкан не меў прамога дачынення да царства мёртвых[3][4].