Трохступеньчаты цокаль са стылабатам у дарычным храме
Стылаба́т[1] (στυλοβάτης) — верхняя паверхня ступеньчатага цокаля (стэрэабата) старажытнагрэчаскага храма, на якой збудоўвалася каланада. Часам стылабатам завуць усю верхнюю прыступку стэрэабата.
У сучаснай архітэктуры — верхняя частка ступеньчатага цокаля будынка, ці агульны цокальны паверх, які аб’ядноўвае некалькі будынкаў.
Стэрэабат (στερεοβάτης) у антычнай архітэктуры — цокаль храма ці каланады. Ці штучная пляцоўка, якая падымала падмурак будынка над узроўнем гарадской плошчы. У старажытнагрэчаскім дойлідстве стэрэабат звычайна складаўся з трох прыступак.
Стилоба́т // Популярная художественная энциклопедия: Архиектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство / Гл. ред. В. М. Полевой; Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: «Сов Энциклопедия». Книга II. — М—Я, 1986. — С. 263. — 432 с, ил., 32 л. ил. (руск.)
Стереоба́т; Стилоба́т // Т. 24А. Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 495; 514. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)