Стыліхон | |
---|---|
Нараджэнне |
359 |
Смерць |
22 жніўня 408[1][2] |
Род | Дынастыя Феадосія[d] |
Жонка | Серэна[d] |
Дзеці | Марыя, імператрыца, Тэрманцыя[d] і Еўхерый[d] |
Прыналежнасць | Заходняя Рымская імперыя |
Род войскаў | Армія Старажытнага Рыма[d] |
Званне | magister militum[d] |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Флавій Стыліхо́н[3] (лац.: Stilicho; каля 358 — 22 жніўня 408, Равена) — рымскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч вандальскага (па бацьку) паходжання, фактычны кіраўнік Заходняй Рымскай імперыі пры Ганорыі.
Яго бацька быў кавалерыйскім афіцэрам на службе ў імператара Валента II. Стыліхон рана прысвяціў сябе ваеннай прафесіі, вызначыўся ў некалькіх бітвах, набыў павагу народа і войска. Імператар Феадосій I Вялікі паслаў яго заключыць мірны дагавор з Персіяй. Выканаўшы даручэнне з гонарам, Стыліхон вярнуўся ў Канстанцінопаль, і Феадосій аддаў яму руку Серэны, сваёй пляменніцы. Зрабіўшыся начальнікам кавалерыі, Стыліхон неўзабаве узвысіўся да звання галоўнакамандуючага ўсімі войскамі імперыі (magister militum). Дачка — Марыя.
Забіты ў Равене па загаду Ганорыя[3].