Стып-Пойнт | |
---|---|
англ. Steep Point | |
![]() | |
26°09′05″ пд. ш. 113°09′18″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
![]() |
Стып-Пойнт[1] (англ.: Steep Point) — мыс, самы заходні пункт Аўстралійскага кантынента.
Мыс Стып-Пойнт размешчаны на паўвостраве Ідэль-Ленд, у межах аб’екта Сусветнай спадчыны — заліва Шарк. Адміністрацыйна з’яўляецца тэрыторыяй рэгіёну Гаскойн аўстралійскага штата Заходняя Аўстралія. Размешчаны прыкладна ў 1000 км на паўночны захад ад горада Перт і ў 50 км да паўднёва-захаду, ад Дэнема, бліжэйшага населенага пункта на суседнім паўвостраве Перон. На поўначы ад мыса знаходзіцца востраў Дэрк-Хартаг. Абмываецца водамі Індыйскага акіяна.
Берагі мыса стромкія да 200 м, у асноўным вапняковага паходжання.