Стыр | |
---|---|
укр. Стир | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 494 км |
Басейн | 12 900 км² |
Расход вады | 49,5 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | Выдра (Львоўская вобласць) |
• Месцазнаходжанне | каля в. Галубіца |
• Каардынаты | 49°57′45″ пн. ш. 25°10′28″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Каардынаты | 52°06′27″ пн. ш. 26°34′58″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,25 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стыр (укр.: Стир) — рака на паўночным захадзе Украіны і поўдні Беларусі, правы прыток Прыпяці. Даўжыня 494 км, у межах Беларусі 70 км. Вадазбор 12,9 тыс. км²[1]. Сярэднегадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 49,5 м³/с. Агульнае падзенне ракі 122,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,25 ‰.
Пачынаецца на вышыні 259 м над узроўнем мора на схілах узгорыстага масіву Варанякі ў межах Падольскага ўзвышша, за 3 км на паўночны ўсход ад в. Галубіца Бродаўскага раёна Львоўскай вобласці, цячэ па Палескай нізіне па Ровенскай і Валынскай абласцей, у межах Беларусі па Пінскім і Столінскім раёнах. Упадае ў Прыпяць двума рукавамі: левы, больш шматводны, Прастыр, даўжыня 21 км, вусце за 1,5 км на поўдзень ад в. Вялікія Дзіковічы Пінскага раёна; правы рукаў даўжынёй 70 км, упадае за 64 км ад вусця Прастыры ніжэй па цячэнні Прыпяці, за 1 км на паўднёвы захад ад в. Беразцы Столінскага раёна. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пачатку сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,3—1,5 м. Замярзае ў канцы снежня — пачатку студзеня, крыгалом у 1—2 дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 1—2 сутак. Суднаходная ад г. Луцк (312 км ад вусця).
Даліна трапецападобная, у верхнім цячэнні вузкая, глыбокаўрэзаная, шырыня 0,2—0,3 км, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма суцэльная, двухбаковая, у ніжнім цячэнні шырыня да 2 км.
Рэчышча ўмерана звілістае, у сярэднім цячэнні ў асобных месцах каналізаванае, шырыня ў верхнім цячэнні 2—10 м, у ніжнім 30—50 м.
Справа: Сланіўка, Іква, Канапелька, Кормін, Стубла 1, Стубла 2. Злева: Ліпа, Чарнагузка, Акінка.