Стыў Ірвін | |
---|---|
англ.: Steve Irwin | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1962[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 2006[2][1][…] (44 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Bob Irwin[d] |
Маці | Lyn Irwin[d] |
Жонка | Terri Irwin[d] |
Дзеці | Robert Irwin[d] і Bindi Irwin[d] |
Род дзейнасці | сцэнарыст, тэлевядучы, журналіст, акцёр, абаронца навакольнага асяроддзя, бізнесмен, падарожнік-даследчык, герпетолаг |
Навуковая сфера | прырода |
Узнагароды | |
Сайт | crocodilehunter.com (англ.) |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стыў Роберт Ірвін (22 лютага 1962 — 4 верасня 2006) — папулярны аўстралійскі натураліст, тэлежурналіст і аўтар шматлікіх фільмаў аб жывой прыродзе. Уладальнік заапарка Australia Zoo у г. Бірва (Квінсленд).
Стыў Ірвін нарадзіўся ў аўстралійскім штаце Вікторыя ў 1962 годзе. Яго бацька стварыў парк рэптыліяў у штаце Квінсленд у 1970-я гады мінулага стагоддзя.
Стыў Ірвін пачынаў з таго, што з дзяцінства лавіў кракадзілаў у наваколлях Квінсленда для парка рэптылій яго бацькоў.
З 1991 года Стыў Ірвін працягнуў сямейны бізнес і неўзабаве стварыў першыя серыі фільму «Паляўнічы на кракадзілаў» («The Crocodile Hunter»), які стаў папулярным у 120 краінах свету. Упершыню праграма «Паляўнічы на кракадзілаў» выйшла ў эфір у 1992 годзе. Стыў здолеў ператварыць свой імідж бясстрашнага і поўнага запалу аматара павывучаць фаўну ў блізкім кантакце ў гандлёвую марку, і яго серыял з вялікім поспехам ішоў па канале Discovery.
Неаднаразова Ірвін трапляў у сітуацыі, калі яго жыццё літаральна вісела на валасінцы. У яго была вялікая колькасць раненняў, атрыманых пры кантактах з жывёламі.
Нягледзячы ні на што, Стыў Ірвін працягваў здымаць фільмы, сярод якіх таксама «Crok Files», «The Crocodile Hunter Diaries» («Дзённікі паляўнічага за кракадзіламі»).
4 верасня 2006 года на здымках чарговай тэлеперадачы Стыў Ірвін трагічна загінуў, атрымаўшы смяротны ўдар ската-хвастакола ў вобласць сэрца і лёгкіх.