![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Мянушка | Феномен (фр.: Il fenomeno)[1] | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
28 сакавіка 1985[2][3] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||
Вага | 88 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 30 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Стыў Манданда (фр.: Steve Mandanda; нар. 28 сакавіка 1985, Кіншаса, Заір) — французскі футбаліст кангалезскага паходжання, брамнік клуба «Рэн». Пачынаў кар’еру ў «Гаўры», у 2016—2017 гадах гуляў за англійскі «Крыстал Пэлас». Выступае за нацыянальную зборную Францыі, чэмпіён свету 2018 года, удзельнік чэмпіянатаў свету 2010 і 2022, чэмпіянатаў Еўропы 2008, 2012 і 2016. Раней выступаў за моладзевую зборную Францыі, у яе складзе браў удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2006.
Чэмпіён Францыі 2010 года, трохразовы ўладальнік Кубка французскай лігі і Суперкубка Францыі. Найлепшы брамнік чэмпіянату Францыі 2007/08 і 2010/11[4].
Стыў з’яўляецца старэйшым з чатырох сыноў у сям’і. Неўзабаве пасля нараджэння Стыва яго бацька з’ехаў у Францыю. Пасля таго як Стыву споўнілася два гады, ён разам з маці пераехаў за бацькам. Першыя два гады сям’я жыла ў Эўро, затым пераехала на адзін год у Невер, пасля чаго вярнулася назад у Нармандыю.
У 15 гадоў Стыў трапіў у сістэму футбольнага клуба «Гаўр». Першапачаткова ён абраў клуб «Кан», але пасля аднаго з матчаў ён трапіў у бальніцу з апендыцытам. Пасля аперацыі Стыва і яго бацькоў знайшоў скаўт «Гаўра», які ўгаварыў таленавітага брамніка змяніць клуб.
Стыў чатыры гады выступаў за розныя моладзевыя каманды, пасля чаго ў сезоне 2004/05 быў пераведзены ў асноўны склад каманды, якая выступала тады ў Лізе 2.
У «Марсель» Стыў прыехаў 23 ліпеня 2007 года[5], і ўжо на наступны дзень прыступіў да трэніровак з камандай[6]. У камандзе ён атрымаў 30-ы нумар і першапачаткова планаваўся як другі брамнік пасля Седрыка Карасо. Аднак у жніўні 2008 года, калі Карасо атрымаў цяжкую траўму ахіла[7] і выбыў на доўгі тэрмін, трэнеру каманды прыйшлося даверыць месца ў браме маладому галкіперу. Яго дэбют адбыўся ў гасцявым матчы пятага тура супраць клуба «Кан», які «Алімпік» перамог з лікам 2:1[8].
У ліпені 2016 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у англійскі клуб «Крыстал Пэлас», аднак большую частку сезона 2016/17 прапусціў з-за траўмы, згуляў у 10 матчах ва ўсіх турнірах. У ліпені 2017 года за 3 млн еўра вярнуўся ў «Марсель».
У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Марселем» і хутка стаў іграком «Рэна».
Стыў перад дэбютам у галоўнай зборнай Францыі выступаў за розныя моладзевыя зборныя. Яго дэбют у зборнай прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Эквадора 27 мая 2008 года, Манданда выйшаў адразу пасля перапынку, замяніўшы Себасцьена Фрэя і здолеў захаваць свае вароты ў недатыкальнасці, той матч скончыўся перамогай французскай зборнай з лікам 2:0.
Францыя: