Стэла (грашовая адзінка)

Стэла (грашовая адзінка)
Stelo
Манеты наміналам 1, 5, 10 стэла
Манеты наміналам 1, 5, 10 стэла
Эмітэнт Рух эсперантыстаў
Манеты 1, 5, 10 стэла

Стэла (на мове эсперанта Stelo, літаральна «зорка», мн. лік — Steloj) — міжнародная грашовая адзінка, якая выкарыстоўвалася рухам эсперантыстаў у 1941—1993 гадах. Прататыпам для стэла быў спесміла, грашовая адзінка эсперантыстаў, якая існавала перад Першай сусветнай вайной (асобныя выявы для манет стэла былі запазычаны з манет спеса). Universala Ligo, створаная ў падполлі ў 1942 годзе, чаканіла манеты і купоны з наміналам, які быў выражаны ў стэла, і прадавала іх ў якасці сувеніраў.

Купоны з наміналамі ў стэла

У 1977 годзе для стэла быў усталяваны фіксаваны кошт незалежна ад узроўню інфляцыі: 1 нідэрландскі гульдэн быў роўны 2 стэла. У 1993 годзе ў сувязі з ліквідацыяй Універсальнай лігі стэла таксама скончыў сваё існаванне.