Стэла Мернептаха, таксама вядомая як Ізраільская Стэла або Стэла Перамог Мернептаха — надпіс фараона Мернептаха (ад 1213 да 1203 да н.э), які нанесены на адваротны бок гранітнай стэлы, усталяванай фараонам Аменхатэпам III. Стэла была выяўлена пры раскопках Фліндэрса Пітры ў 1896 у Фівах. Цяпер захоўваецца ў Егіпецкім музеі ў Каіры.
Стэла атрымала вялікую вядомасць з-за таго, што з'яўляецца самым раннім старажытнаегіпецкім дакументам, у якім згадваецца «Isiriar» або «Isirial», што тлумачыцца навукоўцамі як «Ізраіль» («Ізраіль спустошаны, яго семя няма»). Большая частка стэлы апісвае кампанію Мернептаха супраць лівійцаў.