Скончыў Трыніты-каледж (горад Кембрыдж). Быў саўладальнікам буйнейшай сталеліцейнай фірмы «Болдуінс лімітэд». 3 1908 член парламента. Міністр гандлю (1921—22), фінансаў (1922—23), 55-ы, 57-ы, 59-ы прэм’ер-міністр (1923—24, 1924—29, 1935—37). У 1923—37 лідар Кансерватыўнай партыі. Урад С. Болдуіна сілай спыніў усеагульную забастоўку 1926 у Вялікабрытаніі, у 1930-я г. праводзіў палітыку «прымірэння» ў адносінах да фашысцкіх Італіі і Германіі. Схіліў караля Эдуарда VIII да адрачэння ад прастола (1936).