Стэфан IV (V) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Stephanus PP. IV (V) | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў III, Папа Рымскі | ||||||
Пераемнік | Пасхалій I, Папа Рымскі | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
каля 770 |
||||||
Смерць |
24 студзеня 817[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Марын | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэфан IV (V) (лац.: Stephanus PP. IV (V); ? — 24 студзеня 817) — Папа Рымскі з 22 чэрвеня 816 па 24 студзеня 817, рымскі вяльможа.
Сын рымляніна Марына, дыякан. 12 чэрвеня 816 года памёр Папа Рымскі Леў III. Даведаўшыся пра яго смерць, натоўп разрабаваў загарадныя папскія палацы. Праз 10 дзён, 22 чэрвеня, новым Папам Рымскім быў абраны Стэфан IV (V). Паколькі ён быў абраны без згоды імператара Людовіка Набожнага, то ён паслаў імператару паведамленне пра сваё абранне, загадаўшы рымлянам прысягнуцца на вернасць імператару. Пасля гэтага Стэфан прыняў рашэнне асабіста наведаць Людовіка I і, які суправаджаўся каралём Італіі Бернардам, у канцы ліпеня прыбыў ва Франкскую дзяржаву. Людовік Набожны ўрачыста сустрэў Папу ў Рэймсе і тройчы паў прад ім на зямлю. 5 кастрычніка 816 года Папа Стэфан урачыста каранаваў у Рэймскай царкве Людовіка і яго жонку Ірменгарду залатой каронай, прывезенай з сабой.[2]
Пасля каранацыі Папа адправіўся назад у Рым, дзе неўзабаве пасля вяртання ён памёр 24 студзеня 817 года.