Стэфан Воіслаў | |
---|---|
Нараджэнне |
каля 990 |
Смерць | 1043 |
Род | Ваіслаўлевічы[d] і Прадзіміравічы[d] |
Бацька | Драгамір[d] |
Жонка | Neda, dukljanska kneginja[d] |
Дзеці | Міхайла Ваіслаўлевіч |
Веравызнанне | усходняе хрысціянства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэфан Воіслаў — кіраўнік сербскага княства Дукля з 1040 па 1052. Сын нейкага Драгаміра, пра якога нічога невядома. У візантыйскіх хроніках няма дакладных звестак пра яго паходжанне. Некаторыя называюць яго сербам з Травуніі ў сённяшняй Герцагавіне.
Высокія падаткі, якія спаганяла Візантыя, прывялі да антывізантыйскага паўстання. Быўшы архонтам у Чарнагорыі, Стэфан Воіслаў заручыўся падтрымкай прыбярэжных гарадоў, у тым ліку размешчаных у паўночнай Албаніі, і ўзначаліў яго паўстанне. Першае паўстанне было падушана, аднак падчас другога паўстання Стэфан Воіслаў перамог візантыйскія войскі і вярнуў некаторым сербскім землям незалежнасць, страчаную больш за сто гадоў таму.
Пашырыў сваю ўладу на Герцагавіну і паўднёвую Далмацыю. Цэнтральная Сербія (Рашка) таксама прызнала ўладу Стэфана Воіслава.