Стэфан Вышынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Stefan Wyszyński | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Roman Catholic Diocese of Lublin[d] | ||||||
Папярэднік | Marian Leon Fulman[d] | ||||||
Пераемнік | Piotr Kałwa[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Гнезненская архідыяцэзія | ||||||
Папярэднік | August Hlond[d] | ||||||
Пераемнік | Józef Glemp[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Варшаўская архідыяцэзія | ||||||
Папярэднік | August Hlond[d] | ||||||
Пераемнік | Józef Glemp[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, пісьменнік, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
3 жніўня 1901[1][2][…] |
||||||
Смерць |
28 мая 1981[1][3][…] (79 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэфан Вышынскі (3 жніўня 1901, — 28 мая 1981, Варшава) — польскі рымска-каталіцкі дзеяч, кардынал.
У часы Другой сусветнай вайны быў капеланам Арміі Краёвай. Браў удзел у ратаванні яўрэяў ад нацыстаў. У 1946 годзе Пій XII прызначыў яго біскупам Люблінскім, а ў 1948 годзе арцыбіскупам Мітрапалітам Гнезна і Варшавы і Прымасам Польшчы.
У студзені 1953 года быў прызначаны кардыналам, але з-за супрацьдзеяння камуністычных уладаў не змог выехаць у Рым, каб атрымаць атрыбуты кардынальскай годнасці. У верасні таго ж года быў арыштаваны. Выйшаў на свабоду ў 1956 годзе.
Браў удзел у Другім Ватыканскім Саборы, ініцыяваў шырокае святкаванне Тысячагоддзя хросту Польшчы. У 1980 годзе быў пасярэднікам паміж уладамі і прафсаюзам «Салідарнасць».
У 1989 годзе распачаўся працэс беатыфікацыі. 18 снежня 2017 года Папа Францішак ухваліў дэкрэт Кангрэгацыі па справах кананізацыі аб прызнанні гераічнасці яго цнотаў, а 2 кастрычніка 2019 года — аб прызнанні цуду (аздараўлення жанчыны, хворай на анкалогію)[5].