Стэфан Жаромскі

Стэфан Жаромскі
польск.: Stefan Żeromski
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Maurycy Zych[1], Józef Katerla[1] і Stefan Iksmoreż[1]
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1864(1864-10-14)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1925(1925-11-20)[4][2][…] (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Adam Żeromski[d] і Monika Żeromska[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, аўтар дзённіка, драматург, пісьменнік навуковай фантастыкі
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Стэфан Жаромскі

Стэфан Жаромскі, таксама сустракаецца Жэромскі (польск.: Stefan Żeromski; 14 кастрычніка 1864, Страўчын, Радамская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя — 20 лістапада 1925, Варшава, Польская Рэспубліка) — польскі пісьменнік і публіцыст, «сумленне польскай літаратуры».

Працаваў хатнім настаўнікам, у 1892—1904 гадах — бібліятэкарам у Польскім музеі ў Раперсвілі і ў бібліятэцы Замойскіх у Варшаве. У 1909—1912 гадах — у эміграцыі ў Парыжы. Выказваўся супраць дыскрымінацыі і ўціску беларусаў у Заходняй Беларусі ў міжваенныя гады[7].

Ужо для першых яго твораў характэрна сацыяльная скіраванасць, зварот да тэмы нацыянальна-вызваленчага руху (зборнікі «Апавяданні», «Раздзяўбуць нас крумкачы», абодва 1895). У цэнтры аўтабіяграфічнага рамана «Сізіфава праца» (1897) пратэст супраць прымусовай русіфікацыі польскай школы. Раман «Бяздомныя» (т. 1—2, 1900) прысвечаны тэме духоўных пошукаў польскай інтэлігенцыі. Ідэя барацьбы за незалежнасць і трагічны лёс адданых ёй барацьбітоў аб’ядноўвае раманы «Попел» (т. 1—4, 1904), «Прыгажосць жыцця» (1912), «Верная рака» (1912, пра паўстанне 1863) і трылогію «Барацьба з сатаной» (1916—19). Аўтар драм «Ружа» (1909) і «Сулкоўскі» (1910), раманаў «Гісторыя граху» (т. 1—2, 1908), «Прадвесне» (1925).

  • Doktor Piotr
  • Duma o hetmanie
  • Dzieje grzechu
  • Echa leśne
  • Firlykowe Wzgórze
  • Ludzie bezdomni
  • Na probostwie w Wyszkowie
  • O żołnierzu tułaczu
  • Popioły
  • Przedwiośnie
  • Puszcza Jodłowa
  • Rozdzióbią nas kruki, wrony
  • Róża
  • Sen o szpadzie
  • Siłaczka
  • Sułkowski
  • Syzyfowe prace
  • Уцякла мая перапёлачка
  • Uroda życia
  • Walka z szatanem
  • Wiatr od morza
  • Wierna rzeka
  • Zapomnienie
  • Zmierzch

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову творы С. Жаромскага перакладалі М. Дубянецкі (зборнік «Верная рака», 1985), А. Сёмуха, Л. Баршчэўскі і інш.

  • Верная рака / пер. М. Дубянецкі // Прайдзісвет № 4;
  • Табу Архівавана 10 жніўня 2010. / пер. А. Сёмуха // ARCHE № 11 (62), 2007.
  • [1] Раздзяўбуць нас крумкачы, вароны… / пер. Л. Баршчэўскі // Літаратурная Беларусь. № 2 (186). 2022.

Фільмы па творах

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Krzyzanowski J. R. Stefan Zeromski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Stefan Żeromski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Жеромский Стефан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Жеромский Стефан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б https://bazhum.muzhp.pl/media/files/Pamietnik_Literacki_czasopismo_kwartalne_poswiecone_historii_i_krytyce_literatury_polskiej/Pamietnik_Literacki_czasopismo_kwartalne_poswiecone_historii_i_krytyce_literatury_polskiej-r1951-t42-n1/Pamietnik_Literacki_czasopismo_kwartalne_poswiecone_historii_i_krytyce_literatury_polskiej-r1951-t42-n1-s1-40/Pamietnik_Literacki_czasopismo_kwartalne_poswiecone_historii_i_krytyce_literatury_polskiej-r1951-t42-n1-s1-40.pdf
  7. Калачынскі Ю. Якія былі мэты польскага змагання з беларускім нацыянальным рухам у Заходняй Беларусі? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько. — Мн.: Рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. С. 68.
  • Хмяльніцкі М. Жаромскі // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.