Стэфан Лёвен нарадзіўся ў раёне Аспудэн у паўднёвай частцы Стакгольма, ён быў другім дзіцём і маці не здолела гадаваць адразу двух сыноў (бацька Стэфана памёр яшчэ да яго нараджэння), і ва ўзросце 10 месяцаў Стэфана Лёвена ўсынавілі лесаруб з мястэчка Сунерста (камуна Солефтэа) Турэ Меландэр і яго жонка Ірыс[4]. У Меландэраў ужо былі дачка і сын.
Натхнёны дзейнасцю Улафа Пальмэ, Стэфан Лёвен уключыўся ў дзейнасць шведскіх сацыял-дэмакратаў яшчэ з 13-гадовага ўзросту. Пасля таго, як старшыня партыі Хокан Юхальт раптоўна пакінуў сваю пасаду 26 студзеня2012, на наступны дзень яго пераемнікам абралі Стэфана Лёвена[4].