Стэфані Кволек | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 2014[1] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, вынаходніца |
Навуковая сфера | арганічная хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Howard N. Potts Medal[d] (1976) медаль Перкіна (1997) Нацыянальны медаль ЗША ў вобласці тэхналогій і інавацый (1986) прэмія Лемельсана[d] (1999) Lavoisier Medal for Lifetime Technical Achievement[d] (1995) Chemical Pioneer Award[d] (1980) IRI Achievement Award[d] (1997) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэфані Луіза Кво́лек (31 ліпеня 1923, Нью-Кенсінгтан , Пенсільванія) — амерыканскі хімік польскага паходжання, якая вынайшла поліпарафенілен-тэрэфталамід, больш вядомы як кеўлар[3]. Кволек заваявала мноства ўзнагарод за свае працы ў хіміі палімераў.
Кволек нарадзілася у сям’і польскіх эмігрантаў у Нью-Кенсінгтане, Пенсільванія, у 1923 годзе[4]. Яе бацька, Джон Кволек[4] (польск.: Jan Chwałek), памёр, калі ёй было дзесяць гадоў[5]. Кволек пераняла ад яго цікавасць да навукі, а ад маці, Нэлі Зайдэл Кволек, цікавасць да моды[4][5]. У 1946 годзе Кволек атрымала ступень у галіне хіміі коледжы Маргарэт Морысан Карнегі Універсітэта Карнегі — Мелан[5]. Кволек планавала стаць лекарам і спадзявалася, што зможа назапасіць грошай на медыцынскую адукацыю за кошт падзаробкаў ў хімічнай галіне[5].
У 1946 годзе Уільям Хейл Чарч, будучы настаўнік Кволек, прапанаваў ёй пасаду ў філіяле DuPont, які знаходзіўся ў Буфала, штат Нью-Ёрк[6]. Хоць Кволек думала толькі пра падпрацоўкі, з часам яна знайшла працу ў DuPont досыць цікавай, і адмовілася ад медыцынскай кар’еры. Кволек пераехала ва Уілмінгтане, штат Дэлавэр у 1950 годзе і працягнула працу ў DuPont[6]. У 1959 годзе яна атрымала ўзнагароду ад Амерыканскага хімічнага таварыства (ACS)[7].
Падчас працы ў кампаніі DuPont Кволек вынайшла кеўлар[5]. У 1964 годзе, у чаканні нафтавага дэфіцыту, яе група пачала шукаць лёгкае, але трывалае валакно, якое б выкарыстоўвалася ў шынах[5][8]. Валакно, якое атрымалася, у адрозненне ад нейлону, не было крохкім. Кіраўнік і дырэктар лабараторыі разумелі значэнне гэтага адкрыцця і ўнеслі свой уклад у развіццё новай вобласці хіміі палімераў, якая стала затым хутка развівацца. Да 1971 быў атрыманы сучасны кеўлар[5]. Кволек, аднак, не прымала актыўнага ўдзелу ў распрацоўцы спосабаў прымянення кеўлару і вырабаў з яго[9].
У 1986 годзе Кволек сышла з пасады навуковага супрацоўніка кампаніі DuPont. Тым не менш, яна доўгі час кансультавала кампанію DuPont, а таксама ўваходзіла ў Нацыянальны даследчы савет і Нацыянальную акадэмію навук[6]. За 40 гадоў працы навукоўцам-даследчыкам яна атрымала па розных дадзеных ад 17[9] да 28 патэнтаў[10]. У 1995 годзе[6][10] яна стала чацвёртай жанчынай, якія была прынятая ў Нацыянальную залу славы вынаходнікаў[11]. У 1996 годзе яна атрымала Нацыянальны медаль тэхналогіі, а ў 2003 годзе яна была прынята ў Нацыянальную залу славы жанчын[4]. У 1997 годзе яна атрымала медаль Перкіна ад Амерыканскага хімічнага таварыства[12], а ў 1980 годзе ўзнагароду ад яго ж за «Творчае вынаходства»[8].
Памёрла 18 чэрвеня 2014 года ва Уілмінгтане, Дэлавэр.