Су-Сент-Мары
| ||||||||||||||||||||
Су-Сент-Мары[2] (англ.: Sault Ste. Marie) — горад у рэгіёне Паўночнае Антарыа, правінцыя Антарыа, Канада, адміністрацыйны цэнтр акругі Алгома. Размешчаны на рацэ Сент-Мэры, па якой праходзіць канадска-амерыканская мяжа. Рака аддзяляе горад ад аднайменнага горада Су-Сент-Мары ў штаце Мічыган. Насельніцтва — 73 368 чал. (2016). Алгомаўскі ўніверсітэт.