Горад
|
Герб |
|
|
Субачус (літ.: Subačius, традыцыйная беларуская назва — Субо́ч) — горад у паўночнай Літве, у Купішкіскім раёне Панявежыскага павета, за 14 км ад Купішкіса. Колькасць насельніцтва складае каля 1,1 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Даўгаўпілс — Панявежыс, акрамя гэтага з’яўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі Радзвілішкіс — Даўгаўпілс. Субачус размешчаны на ўзбярэжжы ракі Субачус.
Упершыню Субоч узгадваецца ў 1837 годзе як невялікае сельскае паселішча. Пасля таго як праз яго прайшла чыгуначная галіна Радзівілішкі — Дзвінск у 1873 годзе, паселішча пачало хутка развівацца. У пачатку ХХ стагоддзя, Субоч стаў валасным цэнтрам. У 1958 годзе Субачус атрымаў статус горада.
Дынаміка насельніцтва Субачуса
|
Год
|
1970
|
1979
|
1989
|
2001
|
2010
|
жыхароў
|
1 395
|
1 361
|
1 369
|
1 180
|
1 068
|
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.