У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Дзявічкі.
Субо́рная субо́та — старадаўні звычай усходніх славян наладжваць вечарынку ў маладой напярэдадні вяселля (развітанне з сяброўкамі[2]). Асноўны змест суборнай суботы — развітанне нявесты з дзявочай свабодай.
- Балгарскія: момина вечер, млада трапеза, мамино хоро.
- Беларускія: субо́рная субо́та, зборная субота, дзявочнік, дзявочы вечар, вянкі, дзявішнік, дзявічкі, дзевоцкія запоіны, дзявоцкі вечар, дзевіч вечар, паненскі вечар.
- Польскія: dzkivlczy wieczor, panieiiski wleczor, pustocha.
- Рускія: девичник, девик, девичий вечер, вечерина, вечеринка, вечёрка, вечеруха, сборный день, биседа, сидины, белилы, баярки.
- Сербска-харвацкія: девоjачка сведба, девоjачко вече.
- Ураінскія: девоцькі запоіни, дівич-вечір, дівин-вечір, вечорниці, головиця.
Вечарам у суботу ў доме нявесты збіраліся яе сяброўкі, сваякі, суседкі. Яны прыбіралі нявесту, запляталі ёй касу, спявалі песні, плялі вянкі. Ад вянка залежаў лёс маладых, таму яго стараліся рабіць прыгожым, роўным, круглым і тугім[2]. Таксама рыхтавалі ўпрыгажэнні з кветак для сябе і для сяброў жаніха[2].
У некаторых мясцінах (асабліва на Палессі) да суборнай суботы прымяркоўвалі абрад завівання вясельнага дрэўца: прыбіралі кветкамі вішнёвую, бярозавую ці яловую галінку — сімвал дзявоцтва.
Зноскі
- Чурко Ю. М. Субо́рная субо́та, зборная субота, дзявочнік, дзявочы веча, вянкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 240. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Канун свадьбы // Славянские древности: Этнолингвистический словарь в 5-ти тт. (руск.) / Под общей ред. Н. И. Толстого. — М.: «Международные отношения», 1999. — Т. 2: Д (Давать) — К (Крошки). — С. 454—457. — ISBN 5-7133-0982-7.
- Беловинский Л. В. Девичник // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 164. — 784 с. — ISBN 978-5-699-24458-4. (руск.)