Суботнікі

Аграгарадок
Суботнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
156 м
Насельніцтва
776 чалавек (2000)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовыя індэксы
231341
Аўтамабільны код
4
СААТА
4229843151
Суботнікі на карце Беларусі ±
Суботнікі (Беларусь)
Суботнікі
Суботнікі (Гродзенская вобласць)
Суботнікі

Субо́тнікі[1] (трансліт.: Subotniki, руск.: Суботники) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Суботніцкага сельсавета. Насельніцтва 776 чал. (2000).

Знаходзяцца за 18 км на поўнач ад горада Іўе, за 172 км ад Гродна, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, на аўтамабільнай дарозе Іўе — Шальчынінкай, на правым беразе ракі Гаўя.

Цяперашнюю назву Суботнікі носяць з 1545 года, да таго звычайна згадваюцца (яшчэ з Вітаўтавых часоў) як Геранёны Манівідавы (ад імя Войцеха Манівіда). Месца першапачатковага паселішча канца XIV стагоддзя знайшоў у 1983 годзе Зянон Пазняк[2].

Ад свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1636 годзе на сродкі князя Альбрэхта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных збудавалі драўляны касцёл (не захаваўся).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Суботнікі апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Станам на 1885 год у мястэчку было 44 двары, дзейнічалі касцёл і капліца, працавалі школа (56 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі), бровар, крама і карчма, праводзілася 2 рэгулярныя кірмашы. На 1890 тут было 39 двароў, працавалі млын і бровар — уласнасць Умястоўскіх[3].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Суботнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага (з 1926 года Лідскага) павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут было 99 двароў.

З верасня 1939 года Суботнікі — у Беларускай ССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Іўеўскага раёна. На 2000 год у вёсцы было 316 двароў.

  • 1882 год — 523 чал.[4]
  • 1885 год — 445 чал.
  • 1890 год — 347 чал.
  • 1905 год — 711 чал.
  • 1921 год — 542 чал.
  • 2000 год — 776 чал.
  • 2001 год — 780 жыхароў, 309 двароў[5].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Суботніках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Помнікі гісторыі і культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
Хата Зянона Пазняка ў Суботніках
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Краўцэвіч А. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст. Планіроўка, культурны слой. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — С. 15.
  3. ЭГБ 1996, с. 438.
  4. SgKP 1890, s. 522.
  5. а б в г БелЭн 2002.