Суддзя — дзяржаўная службовая асоба ў судовай сістэме («прававым полі» нацыянальнай дзяржавы), прадстаўнік судовай улады, абраны або прызначаны ў склад судовага органа.
Сярод суддзяў бываюць старшыні суда, намеснікі старшыні, члены суда. Суддзі выбіраюцца ў раённыя, гарадскія народныя суды. Суддзі аўтаномных абласцей, акругаў, рэспублік, у краях выбіраюцца Вярхоўным Саветам, ад Саветаў Народных Дэпутатаў.[крыніца?] Суддзёй абіраюць з грамадзян гэтай дзяржавы, якія дасягнулі 25 гадоў. Суддзя ваеннага трыбунала абіраецца з ваенных. Суддзя павінен быць незалежным і падпарадкоўвацца толькі закону. Суддзі адказныя перад выбаршчыкамі, перад якімі даюць справаздачу. Суддзя можа быць пазбаўлены паўнамоцтваў па адкліканню выбаршчыкаў або органа, які яго абраў, або па прысудзе суда. Суддзя не можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, арыштаваны або падвергнуты мерам адміністрацыйнага спагнання, якія накладаюцца ў судовым парадку, без згоды Вярхоўнага Савета рэспублікі.
Іх незалежнасць гарантуецца датэрміновым пазбаўленнем судзейскіх паўнамоцтваў, асаблівым парадкам пазбаўлення і прыцягнення да крымінальнай адказнасці, арышту і прымянення мер адміністрацыйных спагнанняў, якія накладаюцца ў судовым парадку, а таксама асаблівым парадкам дысцыплінарнай адказнасці суддзяў.
Суддзя старшынюе ў распарадчым і судовым пасяджэннях, але ў вырашэнні ўсіх пытанняў, якія ўзнікаюць пры разглядзе справы і пры пастанове рашэння, прысуду, вызначэння, раўнапраўны з народнымі засядацелямі.[крыніца?] Суддзя павінен быць аб’ектыўным пры разглядзе і вырашэнні справы і падлягае самаадводу або адводу, калі прама або ўскосна асабіста зацікаўлены ў справе.
Улада суддзі, судовая ўлада — адна з найстаражытнейшых форм улады.
У многіх краінах суддзя прызначаецца кіраўніком дзяржавы і захоўвае сваю пасаду пажыццёва або да дасягнення пэўнага ўзросту (так званы «прынцып нязменнасці суддзяў»).
Пры парушэнні міжнародных правоў грамадзян у нацыянальнай дзяржаве следчымі і суддзямі, пры злачыннай змове суддзяў са следчымі, іх манаполіі на следства, вераломным парушэнні дзяржаўнымі служачымі правоў і свабод грамадзян, пры іх непрафесіяналізме, крымінагеннай сітуацыі ў дзяржаўнай службе ад іх беспакаранасці, невыкананні «слугамі народа» сваіх абавязкаў — грамадзяне маюць права звяртацца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека для сваёй абароны.