Судзукі Харунобу | |
---|---|
яп.: 鈴木春信 | |
Дата нараджэння | 1724[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 1770[4][5] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак укіё-э, ксілограф, ілюстратар |
Жанр | бытавы жанр[2] |
Мастацкі кірунак | nishiki-e[d] і укіё-э[6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Судзукі Харунобу (яп. 鈴木春信, 1724, Эда — 1770) — японскі мастак, адзін з лепшых прадстаўнікоў жывапісу укіё-э, піянер каляровай гравюры (яп. 錦絵).
Сапраўднае імя мастака — Хадзумі Дзірабэй. Ён нарадзіўся ў Эда (сучасны Токіа), вывучаў жывапіс у школе Кано. Потым пад уплывам Сігэнага Нісімура і Торыі Кіёміцу захапіўся ксілаграфіяй. Уласны стыль у мастака сфармаваўся даволі позна, але за кароткі перыяд (каля 6 гадоў) ён стварыў больш за 800 работ і каля 20 ілюстраваных кніг.