Судэта-нямецкая партыя

Судэта-нямецкая партыя
Sudetendeutsche Partei
Выява лагатыпа
Лідар Конрад Генлейн
Дата заснавання 1 кастрычніка 1933
Дата роспуску 5 лістапада 1938
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія фашызм і нацыянал-сацыялізм
Інтэрнацыянал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Судэта-нямецкая партыя (ням.: Sudetendeutsche Partei) — партыя нямецкай меншасці ў Чэхаславакіі. Яна паступова патрапіла пад уплыў НСДАП і стала пятай калонай Трэцяга рэйха ў Чэхаславакіі.

Спачатку партыя адмоўна адносілася да ідэі нацыянал-сацыялізму. Яе члены былі прыхільнікамі манархіі Габсбургаў і бачылі перспектыву ва ўз’яднанні нямецкай тэрыторыі Чэхаславакіі з суседняй Аўстрыяй, да якой яна належала да Першай сусветнай вайны.

Лідар партыі Конрад Генлейн патрабаваў выканання абяцання чэшскага ўрада пабудаваць сваю дзяржаву па прыкладзе Швейцарыі, дзе ўсе народы маюць шырокую аўтаномію.

На парламенцкіх выбарах у маі 1935 года Судэта-нямецкая партыя атрымала 1 249 530 галасоў (68 % галасоў судэцкіх немцаў) і стала другой пасля чэшскай партыі сялян палітычнай сілай у краіне. Яна атрымала 44 з 300 месцаў у парламенце і 23 месцы ў Сенаце.[1] Да гэтага ў судэцкай вобласці звычайна адыгрывалі вядучую ролю Саюз сялян, сацыял-дэмакраты і камуністы.

У сакавіку 1938 года адбылася сустрэча Генлейна з Гітлерам, у выніку якога партыя ўзяла курс на збліжэнне з нацыянал-сацыялістамі. Мюнхенскае пагадненне 1938 года і ўключэнне Судэцкай вобласці ў склад рэйха прывялі да роспуску партыі.

Зноскі