Судэцкая вобласць

Судэцкая вобласць на карце сённяшняй Чэхіі
рэйхсгау Судэцкая вобласць

Судэцкая вобласць (Судэтэнланд, ням.: Sudetenland, чэшск.: Sudety, чэшск.: pohraniční území, польск.: Kraj Sudetów) — гістарычны рэгіён, прамыслова развітая, багатая карыснымі выкапнямі вобласць на поўначы і паўночным захадзе Чэхіі, якая атрымала сваю назву па размешчаных на яе тэрыторыі горам Судэты. Да 1945 г. — месца кампактнага пражывання судэцкіх немцаў.

У 1918 г. пры распадзе Аўстра-Венгрыі на тэрыторыі Судэцкай вобласці быў абвешчаны шэраг недаўгавечных нямецкіх адміністрацый, аднак спробы далучэння да Германіі ці Аўстрыі былі падушаны чэхаславацкімі войскамі.

У 1938 г. пранацысцкая Судэцкая нямецкая партыя справакавала буйныя беспарадкі ў памежных абласцях Чэхаславакіі, звярнуўшыся да германскага кіраўніцтва з просьбай аб дапамозе. Па Мюнхенскай дамове 1938 г. Судэцкая вобласць увайшла ў склад нацысцкай Германіі, да 1945 г. утварала рэйхсгау Судэцкая вобласць (Reichsgau Sudetenland або Sudetengau) са сталіцай у Рэйхенбергу (Ліберцы), мела таксама акругі ў Аўсіге, Карлсбадзе і Трапау. Некаторыя раёны былі далучаны да Баварыі і да былой Аўстрыі (рэйхсгау Остмарк).

Пасля Другой сусветнай вайны, у адпаведнасці з дэкрэтамі Бенеша, этнічныя немцы з Чэхаславакіі былі дэпартаваны. У наш час тэрмін «Судэцкая вобласць», які меў па перш этнічны змест, не ўжываецца.

Зноскі