Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 633 рус. • англ. • фр. |
Су́здаль[2] (руск.: Су́здаль[3]) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суздальскага раёна Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 11,0 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на рацэ Каменка, прытоку ракі Нерлі, за 26 км на поўнач ад Уладзіміра.
Суздаль — горад-запаведнік, уваходзіць у Залатое кальцо Расіі, ва Уладзіміра-Суздальскі гісторыка-мастацкі і архітэктурны музей-запаведнік.
Аснову эканамічнай актыўнасці ў горадзе складаюць галіны, арыентаваныя на прыём і абслугоўванне турыстаў: гасцінічны бізнес, грамадскае харчаванне і т. п. У горадзе працуюць прадпрыемствы: швейная фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, па вытворчасці тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння. Моцна развіта агародніцтва.
Вялікая колькасць архітэктурных помнікаў: Суздальскі Крэмль, манастыры (Спаса-Яўфім’еў, Пакроўскі, Аляксандраўскі, Рызапалажэнскі, Васільеўскі), Ансамбль гандлёвай плошчы, помнікі пасаду і шмат іншых, уключаючы помнікі драўлянага дойлідства. У горадзе каля 30 цэркваў.
|