Гістарычная дзяржава | |
Суй | |
---|---|
![]() |
|
581 — 618
|
|
Сталіца | |
Афіцыйная мова | кітайская мова |
Грашовая адзінка | Старажытная кітайская манета[d] |
Форма кіравання | манархія |
![]() |
Суй — дынастыя ў Кітаі ў 581—618 гг.
Заснавана палкаводцам Ян Цзянем, які ў 581 г. скінуў імператара з дынастыі Паўночная Чжоў (што закончыла панаванне на поўначы Кітая некітайскіх дынастый) і абвясціў сябе імператарам Вэньдзі (581—604). У 589 г. ён аб’яднаў пад сваёй уладай Паўночны і Паўднёвы Кітай, чым паклаў канец перыяду паўднёвых і паўночных дынастый. Ажыццявіў рэформы з мэтай стварэння моцнай цэнтралізаванай дзяржавы. Пры яго пераемніку імператару Ян Гуану (Яндзі; 605—617), кіраванне якога вылучалася крайнім дэспатызмам, пабудавана асноўная частка Вялікага канала.
Знешнія войны (у Карэі, В’етнаме і інш.) пагоршылі эканамічнае становішча краіны, а высокія падаткі выклікалі народнае паўстанне (611—618). Ян Гуан быў забіты сваімі салдатамі, а ўладу ў 618 г. захапіў намеснік у Таюані — Лі Юань, які заснаваў дынастыю Тан.
Для паляпшэння артыкула пажадана |