Сула Нурмела

Лыжнік
Сула Нурмела
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Грамадзянства
Дата нараджэння 13 лютага 1908(1908-02-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1999(1999-08-13) (91 год)
Месца смерці
Рост 173 см
Вага 69 кг

Сула Нурмела (фінск.: Sulo Nurmela; 13 лютага 1908, Міехікяля — 13 жніўня 1999, Хаміна, Фінляндыя) — фінскі лыжнік, алімпійскі чэмпіён, трохразовы чэмпіён свету.

На Алімпійскіх гульнях 1936 года ў Гарміш-Партэнкірхене заваяваў залаты медаль у эстафетнай гонцы, у якой бег першы этап, і скончыў яго на другім месцы, прапусціўшы наперад нарвежца Одб’ёрна Хагена, але на наступных этапах партнёры Нурмелы вывелі фінаў на першае месца. У гонцы на 18 км быў 7-м.

За сваю кар’еру ўдзельнічаў у трох чэмпіянатах свету, на якіх заваяваў 3 залатыя медалі.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працаваў фермерам.

Зноскі