У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Жаўтушнік.
Сума́х, жаўтушнік[1][2] (Rhus) — род кветкавых раслін, які аб’ядноўвае каля 250 відаў кустоў і невялікіх дрэў сямейства Сумахавыя (Anacardiaceae).
Лістападныя або вечназялёныя кусты ці невялікія дрэвы вышынёй да 12 м. Лісце буйное, чаргаванае, трайчастае або непарнаперыстае, увосень набывае ярка-чырвоны-колер. Кветкі дробныя, шматлікія, з пяццю пялёсткамі. Суквецце — мяцёлка. Плод — касцянка.
Пашыраны ва ўмераным поясе і субтропіках. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны 3 віды: сумах аленярогі, ці пушысты, ці воцатны (Rhus typhina), сумах духмяны (Rhus aromatica), сумах трохлопасцевы (Rhus trilobata).
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. У лісці і кары маюцца дубільныя рэчывы[2]. З соку некаторых відаў (ядавіты) атрымліваюць лак, з пладоў — воск[2].
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 131 від[3]. Некаторыя з іх:
Некаторыя віды, у тым ліку сумах самаўкараняльны (Toxicodendron pubescens)[5] і Toxicodendron vernicifluum, якія часта прылічаюцца да гэтага роду, адносяцца ўсе ж да роду Toxicodendron, прадстаўнікі якога валодаюць высокаалергенным лісцем і пладамі шэра-белага колеру.
Зноскі
- Сумах: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Rhus (англ.) // The Plant List
- Rhus у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)